Чытаем беларускіх класікаў

18.05.2022

18 мая настаўнікі пачатковай школы разам з бібліятэкарам арганізавалі мерапрыемства "Чытаем беларускіх класікаў", прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Дзеці з задаволенасцю чыталі на памяць вершы беларускіх класікаў, знаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. Пасля мерапрыемства ў вучняў з'явілася магчымасць разам пагартаць старонкі цікавых кніг.