Сусветны дзень роднай мовы

21.02.2023

Калi ласка!

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.

План правядзення Дня роднай мовы

21.02.2023

Мерапрыемства

Тэрмін

Адказныя

1. Выпуск інфармацыйнага бюлеценя “Дзень роднай мовы”

8.00-14.45

Томашава С.М.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

2. Інтэрв’ю “Самае цікавае слова на берарускай мове”

на працягу дня

Томашава С.М.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

3. Школьная акцыя “Напішам дыктант разам”

першы урок

3-4 классы

Класныя кіраўнікі 3-4 классаў

4. Літаратурная выстава “Родная мова – цудоўная мова”

на працягу дня

Мядзведзева Л.А., бібліятэкар

5. Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю?”

на працягу тыдня

Томашава С.М.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры