Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе гэтае свята таксама адзначалася незвычайна і цікава.

Пачаўся гэты дзень з літаратурнай выставы “У родным слове – цэлы свет”, якая была арганізавана ў фае на першым паверсе  школы

Вельмі ўсіх прывабіла акцыя “Чытаем выразна па-беларуску!”, у якой прынялі ўдзел не толькі вучні, але і педагогі.


        

Свае веды па мове і літаратуры праявілі вучні пачатковых класаў праз удзел у віктарынах “Мова – жывая душа народа”, “Пагуляем у роднае слова”.

На працягу дня усе вучні і калектыў школы размаўлялі на беларускай мове, удзельнічалі ў спаборніцтвах, акцыях.

Кожны паказаў, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе на творчыя ініцыятывы.